Герб Мозырьского района
Отдел образования
Мозырского районного исполнительного комитета
enter Войти в кабинетВойти

Государственное учреждение образования

Средняя школа № 5 г. Мозыря

Назад
Аб’яднанне па інтарэсах «Краязнаўства»

Каляндарна-тэматычны план работы аб’яднання па інтарэсах «Краязнаўства» 2025–2026 навучальны год

Скачаць

 

 

Наш шестой школьный день прошел в стенах музея быта белорусского Полесья! Ученики погрузились в атмосферу старины и приняли участие в музейной игре. Им предстояло непростое испытание – найти экспонат, ориентируясь лишь по его частичке. Но, несмотря на сложность, каждый смог проявить смекалку и найти свое сокровище в музее. Все справились на отлично!

У этнаграфічным музеі быту беларускага Палесся панавала атмасфера азартнага пошуку. Тут прайшло мерапрыемства пад назвай "Чацвёртае лішняе", якое сабрала юных краязнаўцаў, захопленых багатай гісторыяй і культурай роднага краю.

Сутнасць гульні заключалася ў тым, каб сярод чатырох прадстаўленых выяў прадметаў знайсці той, які не адпавядае агульнай тэме, быць "лішнім". Гэтае заданне патрабавала не толькі добрага ведання мясцовых традыцый, але і ўважлівасці, лагічнага мыслення і ўмення аналізаваць.

Мерапрыемства "Чацвёртае лішняе" стала не проста забавай, а карысным урокам гісторыі і культуры, які дазволіў юным палешукам яшчэ больш глыбока адчуць сувязь з мінулым свайго краю і ганарыцца яго багаццем.

У этнаграфічным музеі быту беларускага Палесся з'явілася сапраўдная знаходка – музей у чамадане! Гэта ж так здорава, калі старыя рэчы, якія, здавалася б, ужо нікому не патрэбны, раптам становяцца неверагодна цікавымі для дзяцей.

Шосты школьны дзень абярнуўся для нашых юных краязнаўцаў сапраўдным творчым выпрабаваннем! Сёння яны не проста вывучалі гісторыю, а самі сталі сапраўднымі дызайнерамі, адчуўшы сябе гаспадарамі старадаўняй беларускай хаты.

Задачай было стварыць унікальны інтэр'ер, які б адлюстроўваў іх уласнае бачанне традыцыйнага жытла. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем прыступілі да справы: з энтузіязмам расстаўлялі мэблю, падбіралі посуд, прылады хатняга ўжытку па сваім густу. Кожны прадмет меў сваё месца, ствараючы ўтульную і гарманічную атмасферу.

Такія заняткі – гэта цудоўная магчымасць для дзяцей па-сапраўднаму палюбіць гісторыю, убачыць яе не ў падручніках, а ў жывых прадметах, адчуць сябе часткай мінулага.

У музеі быта беларускага Палесся вучні пазнаёміліся з каляднымі абрадамі і традыцыямі. 

Спрыяць выхаванню павагі да духоўнай спадчыны беларускага народа, цікавасці да вывучэння беларускіх народных традыцый -галоўная мэта мерапрыемства.

У шосты школьны дзень у музеі быту беларускага Палесся вучні знаёміліся з цікавымі беларускімі гарадамі, разгадвалі рэбусы, дзе хаваліся іх назвы, знаходзілі карткі-асацыяцыі да іх. Цяпер усім вядома, што самы доўгі падвесны мост знаходзіцца ў горадзе Масты, а ў Гродна ёсць шклозавод "Нёман".

Удзельнікі гуртка "Краязнаўства" Савенка Юліяна і Піліпейка Арына правялі экскурсію ў музеі быту беларускага Палесся для дзяцей школьнага лагера "Дзеці міру". 

Для чаго патрэбны вуглі ў прасе, як працуюць жорны, что такое калаўрот? На гэтыя і іншыя пытанні былі знойдзены разгорнутыя адказы.

Усе, хто любіць і шануе родную культуру, сабраліся ў музеі быту беларускага Палесся. Этнаграфічнае спаборніцтва "Скарбы Палесся" прайшло ў атмасферы добразычлівасці і радаснага настрою. Дзеці выдатна справіліся з усімі заданнямі. Гульня атрымалася яркай і насычанай.

У сценах школьнага этнаграфічнага музея быту беларускага Палесся вучні 5 «А» класа правялі акцыю «Суботнік у музеі». Рабяты прыйшлі з жаданнем зрабіць нешта карыснае. Нават звычайная прыборка ператвараецца ў справу асаблівай важнасці.

У шосты школьны дзень у музеі быту беларускага Палесся ўдзельнікі гуртка "Краязнаўства" прынялі ўдзел ў гульні "Сімвалы маёй краіны". Успомнілі пра прыродныя і культурныя здабыткі нашай Бацькаўшчыны, складалі пазлы з выявамі бусла, зубра, вышываных ручнікоў і кашулі, родных краявідаў і прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У шосты школьны дзень у музеі быту беларускага Палесся ўдзельнікі гуртка "Краязнаўства" стварылі музей у чамадане, дзе прадставілі рэчы паўсядзённага ўжытку нашых продкаў.